Стыпендыі ICCR на 2018-19 гг.
Главная ›   Стыпендыі ICCR на 2018-19 гг.
Untitled Document

Аб’явa пра агульныя схемы стыпендыяў (GSS) на 2018-19 нав. год.

Аб'ява пра стыпендыі ICCR па праграме культурнага / адукацыйнага абмену (UG/PG/PhD course) на 2018-2019 г.

Урад Індыі прапануе дзве стыпендыі ў рамках агульнай схемы (GSS) і дзве па праграме культурнага / адукацыйнага абмену для лепшых студэнтаў з Беларусі на 2018-19 навучальны год. Студэнты, якія жадаюць скончыць аспірантуру, весці даследаванні ці вывучаць класічны танец і музыку ў індыйскіх універсітэтах могуць падаць заяўку на атрыманне такой стыпендыі. Індыйскі савет па культурных зносінах (ICCR) прымае рашэнні па прызначэнню такіх стыпендый.

Стыпендыя улучае навучанне на ўсіх курсах, акрамя медыцынскіх, і курсаў звязаных з модай. Пасольства Індыі можа даць больш інфармацыі, якая тычыцца навучальных устаноў і курсаў у Індыі.

Кандыдаты мусяць адпавядаць наступным крытэрам адбору: (I) кандыдат мусіць мець пэўную кваліфікацыю; (II) мусіць ведаць англійскую мову; і (III) ня мусіць мець сур'ёзных праблемаў са здароўем. Прыярытэт будзе аддадзены студэнтам, якія ніколі не вучыліся ў Індыі раней. Кандыдаты, якія маюць намер вывучаць тэхнічныя навукі вядома павінны былі вывучаць фізіку, хімію і матэматыку у сваіх ранейшых установах, паколькі гэта з'яўляецца абавязковым для тэхнічных курсаў. Заяўнікі таксама мусяць адпавядаць пэўным крытэрыям допуску, сваім у розных універсітэтах для кожнага курсу і прадставіць усю неабходную дакументацыю ў адпаведнасці з патрабаваннямі універсітэтаў у дадатак да сертыфікатаў, згаданых у Заяўцы. Кандыдатам на доктарскі / пост-доктарскі курс трэба даць кароткі агляд прапанаваных даследаванняў. Кандыдатам, якія жадаюць навучацца выканаўчаму мастацтву (класічны танец / музыка), варта дадаць відэа / аўдыё касеты сваіх выступаў.

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне, ўмоўныя выдаткі, дысертацыю і аўтарэфераты. Выдаткі на навуковыя праграмы, лабараторныя, хімічныя рэчывы і іншыя будуць пакрывацца самімі навукоўцамі. Звярніце ўвагу, што кошт пералёту ня будзе аплачвацца ў рамках гэтай схемы стыпендый. Дзеля забеспячэння небяспекі ўсе навучэнцы мусяць заставацца жыць у прызначаным інтэрнаце.

Запоўненыя заявы (6 копій) разам з адпаведнымі дадаткамі і пяць каляровых фатаграфій пашпартнага памеру павінны быць пададзены або дасланы на адрас, згаданы ніжэй, не пазней за 20-га студзеня 2018 года.

Форма заяўкі на стыпендыю ICCR, даведкі і іншую адпаведную інфармацыю можна спампаваць па спасылках ніжэй: 

Агульныя правілы
Заявы і агульныя інструкцыі
Лiст Індыйскіх універсітэтаў і інстытутаў
Фiнансавыя ўмовы

За дадатковай інфармацыяй, калі ласка, звяртайцеся: Ms. Аша Тэвары, ITEC, Пасольства Індыі, Собінава 63, г. Мінск 220040, Беларусь, электронная пошта: itec.minsk@mea.gov.in

Для ўпарадкавання скаргаў ICCR стварыла для замежных студэнтаў “гарачую лінію” для задавальнення: СТУДЭНЦКАЯ ЛІНІЯ ICCR EMAIL: studenthelpline.iccr@gov.in



 


Веб-мастер : Г-н Умеш Чандер, второй секретарь (ППС), Посольство Индии, Минск
Адрес : ул Собинова 63, Минск -220040, Беларусь
Рабочие часы : 0900 - 1300 часов, а 1330 - 1 730 ч с понедельника по пятницу
Телефонные номера : + 375-17-2629399
Факс : + 375-17-2884799, 2161896
E-Mail : amb.minsk@mea.gov.in