Культура і адукацыя
Главная ›   Культура і адукацыя

Беларусь нясе ў сабе спадчыну культурных сувязяў Індыі і СССР. Індыйскія фільмы, музыка і танцы даволі папулярныя ў Беларусі. Многія маладыя беларусы маюць вялікую цікавасць да вывучэння хіндзі, а таксама класічных танцаў Індыі. Індыйскі савет па культурных сувязях (ICCR) прапануе штогод некалькі стыпендый беларускім студэнтам у розных выканальніцкіх відаў мастацкіх школ і ўстаноў Індыі. Таварыства дружбы Індыя-Беларусь мае шмат выбітных беларусаў з розных слаёў грамадства. Беларускі нацыянальны універсітэт зацікаўлены ў атрыманні прафесара хіндзі пры падтрымцы ICCR. Беларусь зацікаўлена ў афіцыйна уведзеных механізмаў для абмену спартыўнымі камандамі. Беларусь таксама праявіла зацікаўленасць у наладжванні супрацоўніцтва ў сумеснай вытворчасці мастацкіх фільмаў з удзелам індыйскіх і беларускіх вытворцыў. Беларускі санскрытолаг прафесар Міхаіл Міхайлаў напісаў кнігу "Ключ да Ведаў" на рускай мове, якая таксама была перакладзены на англійскую мову. Яшчэ адна беларуская індафілка, нябожчыца Таіса Бондар пераклала вершы Санта Кабіра на рускую мову. У ліпені 2016 г. была выдадзена кніга "Першая Мандала" з "Рыгведы" у перакладзе на беларускую мову беларускім пісьменнікам і паэтам Ігарам Куліковым.
У мэтах заахвочвання і папулярызацыі культурнага асяроддзя, мясцовы настаўнік дае класы індыйскіх класічных і сучасных танцаў у Пасольстве. Акрамя гэтага ў Пасольстве таксама праводзяцца заняткі ёгай. Індыйскія культурныя мерапрыемствы ладзяцца Пасольствам у розных гарадах Беларусі пры садзейнічанні мясцовых груп індыйскага танца / культурных груп ICCR і іх выпускнікоў. Культурная група арганізаваная ICCR у рамках праграмы «Намастэ Беларусь» на чале з вядомым сантурыстам Пандай Бхаджанам Сапоры наведала Беларусь 9-12 сакавіка, 2015 г. Яны выступалі ў Мінску і ў Віцебску. Бюст Махатмы Гандзі быў адкрыты Прэзідэнтам Індыі 3 чэрвеня, 2015 г. ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
29-31 жніўня 2016 г. Беларусь наведала танцавальная група КАЛБЕЛІЯ. Пасольства разам з Міністэрствам культуры Беларусі правялі канцэрты у Мінску 30 і ў Маладзечне 31 жніўня, 2016 г. Публіка шчыра вітала артыстаў на абодзьвух канцэртах.
Другі Міжнародны дзень Ёгі (IDoY) быў адзначаны ў Мінску 19 чэрвеня, 2016 г. Каля 500-600 выканаўцаў йогі розных узростаў і нацыянальнасцяў ахвотна святкавалі Дзень Ёгі.
Працягваюцца адукацыйныя сувязі з савецкіх часоў. У цяперашні час у Беларусі ёсць каля 343 студэнтаў з Індыі, якія навучаюцца ў розных універсітэтах і інстытутах ў асноўным медыцыне і тэхніцы. Можна было б павялічыць магчымасці стварэння інстытуцыйных механізмаў паміж навучальнымі ўстановамі. Беларусь з'яўляецца бенефіцыярам праграмы ITEC з 15 кароткатэрміновымі навучальнымі праграмамі на 2015-16 гг. Амаль 290 беларускіх спецыялістаў з’яўляюцца выпускнікамі курсаў ITEC. Беларускае Ганаровае консульства ў Калькуце было адкрыта ў снежні 2002 г. У цяперашні час Шры Сітара Шарма з'яўляецца ганаровым консулам Беларусі.


Веб-мастер : Г-н Умеш Чандер, второй секретарь (ППС), Посольство Индии, Минск
Адрес : ул Собинова 63, Минск -220040, Беларусь
Рабочие часы : 0900 - 1300 часов, а 1330 - 1 730 ч с понедельника по пятницу
Телефонные номера : + 375-17-2629399
Факс : + 375-17-2884799, 2161896
E-Mail : amb.minsk@mea.gov.in